(029)696-52-88   (033)696-52-88   bestbooksby@gmail.com 

ПРИЕМ ЗАКАЗОВ ПО ИНТЕРНЕТУ - КРУГЛОСУТОЧНО.
В случае отсутствия книги на сайте возможен заказ по телефону с 10:00 до 18:00 Пн-Пт. 

ЗАКАЗЫ ПРИНИМАЮТСЯ НА 29.11.2024 г. 
НАЛИЧИЕ КНИГ УТОЧНЯЙТЕ ПО ТЕЛЕФОНУ (В РАБОЧЕЕ ВРЕМЯ) ИЛИ ПО ЭЛЕКТРОННОЙ ПОЧТЕ


Распродажа до 70%

Нязломны з Назарэта

0 отзывов
7,50 руб. ЦЕНА
Оформить
ISBN 978-985-6053-43-9
Автор Курыльчык Рышард
Издательство Кавалер
Год 2010
Переплет твердый
Формат 175x245 мм
Стр. 80
Серия
ID Е1805
ID2 51983
Перад вамі выдатная аповесць аб апошніх гадах зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Гэта – захапляльны мастацкі твор, арыгінальны як паводле зместу, так і па форме. Падзеі трох гадоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста асвятляюцца ў розных па памеры раздзелах аповесці – "дванаццаці гадзінах". Адзінаццаць з іх надзвычай насычаны інфармацыяй, а апошняя – "гадзіна дванаццатая" – не мае тэксту. І ў гэта аўтарам закладзены глыбокі філасофскі сэнс: эпіграф аповесці прымушае асабліва задумацца на апошняй гадзіне: каго яна сапраўды забівае, у чым сэнс ахвярнай смерці Ісуса Хрыста на крыжы, што ёсць жыццё чалавека і для чаго ён жыве. Урэшце, што ёсць час, яго гадзіны ў жыцці чалавека, і што ёсць час Збавіцеля.

Арыгінальнасць твора Рышарда Курыльчыка і ў тым, што непасрэдна Нязломны з Назарэта з'яўляецца толькі ў адным з раздзелаў аповесці. У астатніх дзейнічаюць такія персанажы, як рымляне Понцій Пілат, Луцый Вітэлій, тэтрарх Галілеі Ірад Антыпа, яго жонка Ірадыяда, ерусалімскія першасвятары, фарысеі і садукеі з Сінедрыёна, Юда з Карыёта, Ян Хрысціцель і іншыя – усе тыя, жыццёвыя ўчынкі якіх так ці інакш былі знітаваны з зямным лёсам Ісуса Хрыста. І ўсё, што б яны ні рабілі, аб чым ні гаварылі, звязана з Ісусам. Ён быццам узвышаецца над усімі іхнімі ўчынкамі, асабістымі карыслівымі разлікамі, сумненнямі і інтрыгамі. А гэтыя разлікі і інтрыгі сплятаюцца ў такі дзівосны клубок, што да апошняга не проста зразумець, чые ж менавіта разлікі возьмуць верх, ды і ці возьмуць. Нам, сучаснікам, добра зразумела марнасць высілкаў тых людзей. Але перад намі – гісторыя, і трэба ўсведамляць, што людзі далёкай ад нас эпохі не такія, як мы, яны – іншыя. Бо іншымі ў іх былі каштоўнасці жыцця, імкненні, мэты, інтарэсы, ідэалы, па-іншаму яны ўспрымалі свет, ды і адносіны паміж людзьмі ў грамадстве былі не такія, як зараз...
Дополнительная информация
ISBN 978-985-6053-43-9
Автор Курыльчык Рышард
Издательство Кавалер
Год 2010
Переплет твердый
Формат 175x245 мм
Стр. 80
ID Е1805
ID2 51983
У этого товара нет ни одного отзыва. Вы можете стать первым.
Хочешь узнавать про акции и скидки первым?
Я согласен с условиями Пользовательского соглашения